Вальтэр Каспер (ням.: Walter Kasper; нар. 5 сакавіка 1933, г. Хайдэнхайм-ан-дэр-Брэнц, Германія) — каталіцкі кардынал.

Вальтэр Каспер
ням.: Walter Kasper
WalterKasperCard 200806.png
Кардынал-святар з тытулам царквы pro hac vice Дня Усіх Святых на Новай Апіявай дарозе.
Герб
Сцяг
Старшыня Папскага Савета па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству
3 сакавіка 2001 — 1 ліпеня 2010
Царква Каталіцкая царква
Папярэднік Кардынал Эдуард Касідзі
Пераемнік Кардынал Курт Кох

Адукацыя
Навуковая ступень доктарская ступень[d] (1961)
Прафесія ксёндз, багаслоў, выкладчык універсітэта
Месца працы
Нараджэнне 5 сакавіка 1933(1933-03-05) (87 гадоў)
Прыняцце свяшчэннага сану 6 красавіка 1957
Кардынал з 21 лютага 2001

Узнагароды
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Святарскае пасвячэнне атрымаў у катэдральным саборы Ратэнбурга 6 красавіка 1957 г. Aбараніў дысертацыю на тэму «Філасофія і тэалогія гісторыі ў позняй філасофіі Шэлінга». Узначальваў кафедру дагматычнай тэалогіі на тэалагічным факультэце Мюнстарскага ўніверсітэта. 16 сакавіка 1999 г. Ян Павел ІІ прызначыў Вальтэра Каспера Сакратаром Папскай Рады па садзеянні хрысціянскаму адзінству і віцэ-прэзідэнтам Камісіі па рэлігійным дыялогу з іудаізмам. 21 лютага 2001 г. - стаў кардыналам і 3 сакавіка 2001 г. быў прызначаны Старшынёй Папскай Рады па садзеянні хрысціянскаму адзінству і Камісіі па рэлігійным дыялогу з іудаізмам. 15 мая 2001 г. кардынал Вальтэр Каспер стаў членам Кангрэгацыі па пытаннях веравучэння і Кангрэгацыі па справах Усходніх Цэркваў, а 18 мая таго ж года – членам Папскай Рады па пытаннях культуры. У 2002 г. ён быў прызначаны членам Вышэйшага Папскага касцёльнага суда (Signatura Apostolica).

Аўтар кніг: «Езус Хрыстус» (1974), а таксама «Лексікон тэалогіі Касцёла», які выдаваўся тройчы.