Валянцін Раманавіч Сімірскі

Валянцін Раманавіч Сімірскі (нар. 25 красавіка 1946, Барысаў Мінскай вобласці) — беларускі палітык. Палкоўнік.

Валянцін Раманавіч Сімірскі
Нараджэнне 25 красавіка 1946(1946-04-25) (77 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (выкладчык фізічнай культуры і спорту), Агульнавайсковае ваеннае вучылішча, Вышэйшую школу КДБ СССР. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў старшым оперупаўнаважаным, начальнікам Асобага аддзела КДБ СССР дывізій, армій у гарадах Брэсце, Барысаве, Дрэздэне, Смаленску, у Афганістане, намеснікам начальніка Упраўлення ваеннай контрразведкі КДБ Рэспублікі Беларусь. Выконваў абавязкі кіраўніка аператыўнай групы ў перыяд ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Быў віцэ-прэзідэнтам кампаніі «Рэгіён» у горадзе Смаленску, генеральным дырэктарам Швейцарскага прадстаўніцтва кампаніі «Нелант» у горадзе Мінску.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «За службу Радзіме» ІІІ ступені, дваццаццю шасцю медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета СССР, Ганаровай граматай Савета Міністраў СССР, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, знакам «Ганаровы супрацоўнік КДБ»[2].

Зноскі