Ванда Фердзінантаўна Януковіч

Ванда Фердзінантаўна Януковіч (нар. 21 чэрвеня 1948, в. Пятровічы, Пастаўскі раён Віцебская вобласць) — беларускі палітык. Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання.

Ванда Фердзінантаўна Януковіч
Нараджэнне 21 чэрвеня 1948(1948-06-21) (75 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дзяржаўны дзеяч
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзілася 21 чэрвеня 1948 года ў в. Пятровічы Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, эканаміст. Працавала намеснікам галоўнага бухгалтара, эканамістам, намеснікам старшыні калгаса «Чырвоны сцяг» Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці, старшынёй выканкама Воцкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Пастаўскага раёна. Была старшынёй раённай планавай камісіі выканкама Пастаўскага раённага Савета народных дэпутатаў. Займала пасады намесніка старшыні, першага намесніка старшыні, старшыні Пастаўскага райвыканкама.

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].

Узнагароды правіць

Зноскі