Варэнікі
Варэнікі – мучная страва, больш за ўсё распаўсюджаная ва ўкраінскай кухні
ГатаваннеПравіць
У замешанае на вадзе ці малацэ крутое цеста з пшанічнай, жытняй або грэцкай мукі загортваюць тварог, ягады, садавіну, мак або канаплянае семя. Вараць у падсоленым кіпені. Падаюць са смятанай або маслам. На святы Варвары, Міколы варылі варэнікі з семем і макам. Былі распаўсюджаны на поўдні Беларусі і на Украіне. У наш час вядомы паўсюдна.
Гл.таксамаПравіць
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Варэнікі