Васіль Васільевіч Счансновіч

беларускі медык і арганізатар аховы здароўя

Васіль Васільевіч Счансновіч (1853 — 1910) — беларускі ўрач[1].

Васіль Васільевіч Счансновіч
Дата нараджэння 1853
Дата смерці 1910
Род дзейнасці урач, медыцынскі адміністратар
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава 3 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1853 годзе. Скончыў Імператарскую медыка-хірургічную акадэмію

Васіль Счансновіч (у 2 шэрагу 3-ці справа) з выпускніцамі фельчарска-акушэрскай школы. 1908

З 1886 года па 1903[2] год займаў пасаду памочніка ўрачэбнага інспектара пры ўрачэбным аддзяленні Віцебскай губерні[3].

В. Счансновіч быў адным з заснавальнікаў віцебскай абшчыны сясцёр міласэрнасці, а таксама галоўным урачом лячэбніцы пры абшчыне[1]. Лячэбніца знаходзілася ў д. № 5/11 па вуліцы Багаяўленскай[4].

Грамадская дзейнасць правіць

В. Счансновіч быў старшынёй праўлення Віцебскага медыцынскага таварыства ўрачоў[4].

Дзякуючы яго намаганням у 1906 годзе ў Віцебску адкрылі прыватную фельчарска-акушэрскую школу. Яна працавала да 1913 года, рыхтавала фельдшарыц і павівальных бабак, штогод выпускала 30-60 чалавек[1].

Адрасы правіць

У 1900-х гадах жыў у Віцебску ва ўласным доме па вуліцы Падзвінскай[1].

Узнагароды правіць

  • ордэн Святога Станіслава 3 ступені

Зноскі