Васіль Міхайлавіч Нікіцевіч

Васіль Міхайлавіч Нікіцевіч (17 жніўня 1925, в. Туроўшчына, Бягомльскі раён, Мінская вобласць — 25 сакавіка 1994) — беларускі мовазнавец, спецыяліст у галіне рускага мовазнаўства. Доктар філалагічных навук (1974), прафесар (1977).

Васіль Міхайлавіч Нікіцевіч
Дата нараджэння 17 жніўня 1925(1925-08-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 сакавіка 1994(1994-03-25) (68 гадоў)
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія правіць

У 1949 годзе скончыў Казахскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Руская мова».

Працаваў у Куйганскай і Дзмітрыеўскай сярэдніх школах Алма-Ацінскай вобласці (Казахстан, 1946—1949), Казахскім дзяржаўным універсітэце (1949—1976, дацэнт кафедры рускай філалогіі), Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (з 1979, філалагічны факультэт, у 1979—1980 — загадчык кафедры рускай мовы, 1980—1994 — загадчык кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства).

Навуковыя інтарэсы: словаўтварэнне і намінатыўная дэрывацыя; рускае мовазнаўства; тэарэтычнае мовазнаўства.

Бібліяграфія правіць

  • Субстантив в составе номинативных рядов (к проблеме деривационной грамматики) : автореферат диссертации … доктора филологических наук : 10.02.01 / Никитевич Василий Михайлович. — Москва, 1973.
  • Модальные функции глаголов изъявительного наклонения в современном русском языке : автореферат диссертации … кандидата филологических наук / Никитевич В. М. — Москва, 1953.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Никитевич Василий Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 444.
  • Нікіцевіч Васіль Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 11. — С. 342.
  • Нікіцевіч Васіль Міхайлавіч // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 382—383.
  • Нікіцевіч Васіль Міхайлавіч // Прафесары Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, 1940—2010 : біябібліяграфічны слоўнік. — Баранавічы, 2010. — С. 82—83.
  • Нікіцевіч Васіль Міхайлавіч // Прафесары Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, 1940—2012 : біябібліяграфічны слоўнік / Габрусевіч С. А., Роўба Я. А. — 2-е выд. — Мінск, 2013. — С. 146—148.