Васіль Петручук (23 жніўня 1926, в. Грабавец[be-tarask] Бельскага павета Беластоцкага ваяводства — 19 студзеня 2019, Беласток) — беларускі пісьменнік.

Васіль Петручук
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 жніўня 1926(1926-08-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 студзеня 2019(2019-01-19) (92 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені залаты крыж Заслугі сярэбраны крыж Заслугі Партызанскі крыж кавалер ордэна Адраджэння Польшчы
Заслужаны дзеяч культуры Польшчы

Жыццяпіс правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1943—1944 гадах быў парабкам у вёсцы Елянка. Пасля Другой сусветнай вайны служыў у Корпусе ўнутранай бяспекі, ваяваў, быў паранены. Займаўся на курсах разведчыкаў (Вроцлаў, 1950—1951). Працаваў у Варшаве (1951—1960). Вучыўся ў школе контрразведкі (Легіянова, 1960—1961). Зноў працаваў у Варшаве. Скончыў эканамічны тэхнікум (1961). У 1962 годзе пераведзены ў Беласток. У 1969 годзе выйшаў у адстаўку. Сябра Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа». Кандыдат у сябры Саюза польскіх літаратараў з 1987 года.

Узнагароджаны польскімі ордэнамі Кавалерскі крыж ордэна Адраджэння Польшчы, Залатым Крыжам заслугі, Крыжам партызанскім, Сярэбраным Крыжам заслугі, медалямі, савецкім ордэнам Айчыннай вайны II ступені.

Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1988). У польскім друку выступае з 1961 года. Першае апавяданне на беларускай мове надрукаваў у 1975 годзе. (газета «Ніва»).

Пахаваны на праваслаўных могілках у раёне Дайліды ў Беластоку.

Спасылкі правіць