Вацлаў Пупка (1879, Івянец — пасля 1925) — беларускі грамадскі дзеяч.

Вацлаў Пупка
Род дзейнасці грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 1879
Месца нараджэння
Дата смерці 1935
Месца смерці
Месца пахавання
Член у

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў 1879 годзе ў Івянцы. У 1913—1914 служыў у мінскім акруговым судзе. У 1914—1920 гадах працаваў старэйшым рэферэнтам у Мінскім магістраце. У 1920 — ліквідатарам ва Управе па справах ліквідацыі былых зямельных банкаў у Мінскай акрузе.

У 1919—1920 быў сябрам Часовага беларускага нацыянальнаяга камітэта ў Мінску.

У другой палове 1920-га служыў у польскім войску як добраахвотнік. У 1921 годзе працаваў у Дэпартаменце аправізацыі Часовай урадавай камісіі Сярэдняй Літвы, загадваў складам. Удзельнічаў у працы беларускіх паланафільскіх арганізацыях, быў афіцыйным старшынёй «Краёвай сувязі».

У ліпені 2024 года на каталіцкім могілках у Івянцы было адшуканае надмагілле, якое, верагодна, належыць Пупку. Згодна з надпісам на ім Вацлаў Пупка памёр у 1935 годзе[1].

Крыніцы

правіць
  1. Спадчына. Telegram. Праверана 31 ліпеня 2024.

Літаратура

правіць