Атакуле́ (турэцк.: Atakule) — 125-метровая камунікацыйная і абсервацыйная (аглядная) вежа ў цэнтральным раёне турэцкай сталіцы Анкары — Чанкая. Адзін з архітэктурных сімвалаў горада.

Славутасць
Вежа Атакуле
39°53′10″ пн. ш. 32°51′22″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Ragıp Buluç[d]
Дата заснавання 1989
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будавалася з 1986 па 1989 гады. У верхняй секцыі вежы — адкрытая нерухомая тэраса і рэстаран «Sevilla», які абарочваецца на 360 градусаў за гадзіну. Над імі, пад самым купалам — рэстаран «Dome», а пад тэрасай — кафэ «UFO». У наземных збудаваннях размяшчаюцца гандлёвы цэнтр і некалькі аб'ектаў грамадскага харчавання.

У турэцкай мове ata азначае продак, бацька і звычайна атаясамліваецца з Атацюркам, kule азначае вежа.

Спасылкі правіць