Венера Медыцэйская
Венера Медыцэйская — вылепленая ў натуральную велічыню ў I стагоддзі да н. э. мармуровая копія згубленага грэчаскага арыгінала, блізкага да Афрадыты Кнідскай. Багіня кахання выяўлена ў мімалётнай паставе спалоху пры з’яўленні з марской вады. Асаблівасць статуі ў тым, што ля ног Венеры адлюстраваны (у якасці дадатковай апоры) дэльфін.
| ||
Cleomenes[d] | ||
Венера Медыцэйская. I ст. да н. э. | ||
Матэрыял | Мармур | |
---|---|---|
Уфіцы | ||
(інв. 224) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У XVII стагоддзі Венера знаходзілася ў папскім зборы і выклікала захапленні ўсіх госцяў Вечнага горада. У 1677 годзе яе набылі для свайго збору Медычы; з тых часоў яна носіць іх імя і захоўваецца ва Уфіцы.
Пры наступе французаў у 1803 годзе скарб вывезлі для ўкрыцця ў Неапаль; тым не менш яна была перахоплена і да 1815 года ўпрыгожвала сабой Луўр. Лорд Байран прысвяціў яе апісанню пяць строф у «Падарожжах Чайлд-Гаральда». У культавым тэлесерыяле «Твін Пікс» (1990) статуя Венеры — атрыбут тагасветнага Чырвонага Пакоя.
-
Копія XVIII стагоддзі ў Пецяргофе
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Венера Медыцэйская