Возера Адзіноты (лац.: Lacus Solitudinis) — вобласць на адваротным боку Месяца.

Возера Адзіноты
Возера Адзіноты

Селенаграфічныя каардынаты аб'екта — 27°48′ пд. ш. 104°00′ у. д. / 27,8° пд. ш. 104,0° у. д. / -27.8; 104.0G[1], дыяметр складае 139 км[1].

Этымалогія правіць

Упершыню Возера Адзіноты было адзначана на карце «Maps of Lunar Hemispheres», выдадзенай Антанінам Руклям (en:Antonín Rükl) у 1972 годзе.

У 1976 годзе гэта назва была зацверджана Міжнародным астранамічным саюзам[2].

Зноскі

  1. а б Gazetteer of Planetary Nomenclature (англ.). International Astronomical Union (IAU) Working Group for Planetary System Nomenclature (WGPSN). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2012. Праверана 7 жніўня 2010.
  2. IAU Transactions XVIB

Спасылкі правіць