Войцех Навіцкі
Войцех Навіцкі (польск.: Wojciech Nowicki; нар. 22 лютага 1989, Беласток) — польскі лёгкаатлет, кідальнік молата, чэмпіён Алімпійскіх гульняў (2020) і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў (2016). Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2015 года з вынікам 78,55 м.
Войцех Навіцкі | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзіўся |
22 лютага 1989[1] (35 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 196 см |
Вага | 128 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дасягненні
правіцьЗаняў 5-е месца на чэмпіянаце Еўропы сярод моладзі 2011 года. У 2013 годзе стаў 5-м на Універсіядзе ў Казані — 75,32 м. Сярэбраны прызёр чэмпіянатаў Польшчы ў 2013, 2014 і 2015 гадах.
Другі ў гісторыі паляк, які выйграў алімпійскае золата ў кіданні молата, пасля Шымана Зюлкоўскага (2000).
Зноскі
- ↑ World Athletics database
- ↑ Petruczenko M. Inżynierskie rzucanie na medal? Nasz kandydat do krążka wciąż w cieniu sławniejszego kolegi // Przegląd Sportowy — Ringier Axel Springer Polska, 2015. — ISSN 0137-9267; 1689-2879