Вольга Васілеўна Прыстрамская

Вольга Васілеўна Прыстрамская (нар. г. Магілёў) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Вольга Васілеўна Прыстрамская
старшыня Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта[d]
з 3 кастрычніка 2022
Папярэднік Васіль Аляксеевіч Захаранка[d]
Нараджэнне
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны служачы
Месца працы

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Магілёве. Пасля заканчэння Магілёўскага будаўнічага каледжа працавала спецыялістам Магілёўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, спецыялістам аддзела па эканоміцы, рыначных адносінах і прыватызацыі Магілёўскага райвыканкама[1].

У 2002 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт», тады ж была прызначана галоўным спецыялістам аддзела эканомікі Магілёўскага райвыканкама. У 2005 годзе стала вядучым эканамістам бюджэтнага аддзела фінансавага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама, на працягу некалькіх гадоў працавала ў аддзеле фінансавання невытворчай сферы і сацыяльнай абароны насельніцтва фінансавага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама. У 2010 годзе прызначана на пасаду начальніка фінансавага аддзела, а праз два гады — намесніка старшыні Чавускага райвыканкама[1].

У 2014 годзе скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае і мясцовае кіраванне», стала намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы — начальнікам аддзела эканомікі ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу „Магілёўводбуд“». З 2016 года ўзначальвала аддзел фінансавай палітыкі і парытэту коштаў камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама. З 2019 года намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама[1]. 3 кастрычніка 2022 года прызначаны старшынёй Бялыніцкага райвыканкама[2].

Зноскі