Вольга Уладзіміраўна Праскаловіч
Вольга Уладзіміраўна Праскаловіч (нар. 1964) — беларускі філолаг, педагог. Доктар педагагічных навук (2015), прафесар.
Вольга Уладзіміраўна Праскаловіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1964 |
Род дзейнасці | філолаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар педагагічных навук |
Альма-матар |
Скончыла філалагічны факультэт БДУ, дзе і працуе. Навуковыя галіны: методыка выкладання беларускай літаратуры, у прыватнасці літаратурная творчасць школьнікаў, інавацыйныя педагагічныя тэхналогіі, асобасна арыентаванае навучанне, педагагічная рыторыка. Назва доктарскай дысертацыі: «Тэарэтыка-метадычная сістэма сродкаў культуратворчага развіцця вучняў V—XI класаў у працэсе навучання беларускай літаратуры».
Выбраная бібліяграфія правіць
- Выкажыся, каб я цябе ўбачыў! (мастацтва вусных выказванняў): 9-ты клас: дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання / В. У. Праскаловіч, В. В. Кушнярэвіч. — Мн.: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2010.
- Метадалогія культуратворчага развіцця вучняў V—XI класаў у працэсе навучання беларускай літаратуры / В. У. Праскаловіч. — Мн., 2013.
- Беларуская літаратура ў 9 класе: вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання / Т. І. Шамякіна, В. У. Праскаловіч. — Мн.: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2014.
- Вывучэнне беларускай літаратуры ў 5 класе: дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання / В. У. Праскаловіч і інш.; пад рэдакцыяй В. У. Праскаловіч. — Мн., 2015.
Спасылкі правіць