Востраў скарбаў

раман

Востраў скарбаў (англ.: Treasure Island) — раман шатландскага пісьменніка Роберта Стывенсана аб прыгодах, звязаных з пошукам скарбаў, схаваных капітанам Флінтам на незаселеным востраве. Упершыню апублікаваны ў 1883 годзе, да гэтага ў перыяд 1881—1882 гадоў выходзіў серыямі ў дзіцячым часопісе «Young Folks». На беларускую мову раман пераклаў Алесь Асташонак.

Востраў скарбаў
Treasure Island
Выданне
Жанр гісторыя сталення[d], nautical fiction[d], прыгоды[d] і pirate fiction[d]
Аўтар Роберт Льюіс Стывенсан
Мова арыгінала англійская
Дата першай публікацыі 14 лістапада 1883[1]
Месца публікацыі Лондан
Персанажы Billy Bones[d], Jim Hawkins[d], Ben Gunn[d], Dr. Livesey[d], Long John Silver[d], Alexander Smollett[d], Squire Trelawney[d], Captain Flint[d], George Merry[d], Israel Hands[d], Tom Morgan[d], Black Dog[d], Tom Redruth[d], Nick Allardyce[d], Pew[d] і Israel Hands[d]
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сюжэт правіць

Раман складаецца з 34 раздзелаў, разбітых на 6 частак. Апавяданне вядзецца ад асобы галоўнага героя, сына ўладальнікаў карчмы — юнага Джыма Хокінса (за выключэннем раздзелаў 16—18, дзе апавядальнікам выступае доктар Ліўсі).

Шмат рызыкоўных прыгод даводзіцца перажыць юнаму герою Джыму Хоўкінсу ў падарожжы на таямнічы Востраў Скарбаў. І галоўны скарб, якім авалодвае ён у выніку,— давер’е і ўдзячнасць сяброў, вера ў добрых людзей і сапраўдная мужчынская дружба.

Беларускі пераклад правіць

  • Востраў скарбаў: Пер. з рус. / Роберт Луіз Стывенсон. — Мн. : ДВБ. Дзіцячая літ., 1938. — 213, [1] с.
  • Востраў Скарбаў: Раман: Для малод. шк. узросту / Роберт Льюіс Стывенсан / Пер. з англ. мовы А. М. Асташонка; Маст. У. В. Гладкевіч. — Мн.: Юнацтва, 1993. — 239 с: іл. ISBN 5-7880-0428-4

Зноскі

  1. Treasure Island Published — 1994. Праверана 17 кастрычніка 2023.