Вулканны
Вулканны (руск.: Вулка́нный) — пасёлак гарадскога тыпу ў Елізаўскім раёне Камчацкага края Расіі. Утварае Вулканнае гарадское паселішча. Размешчаны за 42 км на паўночны захад ад Петрапаўлаўска-Камчацкага. Праз пасёлак праходзіць аўтадарога Петрапаўлаўск-Камчацкі — аэрапорт — Вілючынск.
Пасёлак гарадскога тыпу
Вулканны
| ||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУтвораны ў 1955 годзе, як ваенны гарадок, першапачаткова насіў назву пасёлак Мірны. З 10 сакавіка 1969 года называўся Петрапаўлаўск-Камчацкі-35. У 1992 годзе пасёлку быў нададзены статус ЗАТУ. З 4 красавіка 1994 года носіць назву пасёлак Вулканны. З 1999 года ЗАТУ скасавалі.
Інфраструктура
правіць19 жылых дамоў (каля 600 кватэр), 2 кацельняў, сярэдняя школа, дзіцячая школа мастацтваў, бібліятэка, клуб, медпункт, аддзяленне сувязі (індэкс 684036).