Арлоўская вуліца (Брэст)
(Пасля перасылкі з Вуліца Арлоўская (Брэст))
Вуліца Арлоўская — вуліца ў жылым раёне Усход г.Брэста. Утворана ў 1982 годзе і названа ў гонар г.Арла, з якім Брэст вядзе сацыялістычныя спаборніцтвы. Працягласць 700 м, ад Партызанскага праспекта да вуліцы маёра Гаўрылава. Забудавана 5-, 7- і 9-павярховымі дамамі.
Літаратура
правіць- Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.