Вуліца Асіпенкі (Брэст)

Вуліца Асіпенкі (гістарычная назва: вуліца Згоды) — вуліца ў паўночнай частцы Брэста. Названа ў 1940 годзе ў гонар П. Д. Асіпенкі. Працягласць 1230 м ад вуліцы Кіжаватава да вуліцы Паўночнай. З 1920-х гадоў забудоўвалася 1-павярховымі дамамі сядзібнага тыпу. У 1970-х гадах пабудаваны 3- і 4-павярховыя дамы.

Літаратура правіць

  • Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.