Вуліца Брэсцкіх дывізій

Вуліца Брэсцкіх дывізій — вуліца ў заходняй частцы Брэста. Пачала забудоўвацца з сярэдзіны XIX стагоддзя. Названая ў 1965 годзе ў гонар часцей і злучэнняў, якія вызначыліся пры вызваленні Брэста. Працягласць больш за 950 м. — ад вул. Лейтэнанта Рабцава да вул. Рэспубліканскай. З 1920 года вуліца насіла назвы Збожжавая, Лётніцкая, Авіяцыйная (побач размяшчаўся аэрадром, на якім у верасні 1939 года базаваліся самалёты польскіх эскадрылляў).

Вуліца Брэсцкіх дывізій
Брэст
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Горад Брэст
Ранейшыя назвы Збожжавая, Лётніцкая, Авіяцыйная
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На вуліцы Брэсцкіх Дывізій сёння размешчаны Брэсцкі дзяржаўны навучальны аўтамабільны камбінат, міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат № 2; казармы, боксы аўтапарка, сталовая і спартыўны гарадок асобнага батальёна міліцыі.

Забудова правіць

Літаратура правіць

  • Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.