Вуліца Веры Харужай (Брэст)
Вуліца Веры Харужай (гістарычная назва: Прамысловая) — вуліца ў паўднёва-заходняй частцы г.Брэста. Названа ў 1964 годзе ў гонар В. З. Харужай. Працягласць 370 м, ад вуліцы Камуністычнай у заходнім накірунку. На вуліцы знаходзіцца Брэсцкі райвыканкам (д.№ 2), спецтрэст Брэсцкага сельбуда (д.№ 8). На доме № 3 мемарыяльная дошка ў гонар Веры Харужай.
Літаратура Правіць
- Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.