Вуліца Дастаеўскага (Санкт-Пецярбург)

Вуліца Дастаеўскага — вуліца ў Цэнтральным раёне Санкт-Пецярбурга. Праходзіць ад Кавальскага завулка да Сацыялістычнай вуліцы. Раней называлася Ямской вуліцай, бо ў гэтым раёне знаходзілася Ямская слабада.

Вуліца Дастаеўскага
Санкт-Пецярбург
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Працягласць
  • 740 ± 1 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1915 годзе вуліцу перайменавалі. Ёй было прысвоена імя рускага пісьменніка Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага, які жыў тут з 1878 года да сваіх апошніх дзён у доме 2 (з 1971 года там музей-кватэра). На ўчастку ад Свячнога завулка да Сацыялістычнай вуліцы частку вуліцы Дастаеўскага азелянілі (уздоўж цотных дамоў). Перад домам 15, які быў пабудаваны з белай сілікатнай цэглы (цяпер там філіял «Ростелекома»), разбіты сквер.