Вуліца Крывашэіна (Брэст)

Вуліца Крывашэіна (гістарычная назва: вуліца Новая) — вуліца ў жылым мікрараёне Усход г.Брэста. Працягласць каля 750 м — ад вуліцы Савецкай Канстытуцыі да Партызанскага праспекта. Перайменаваная ў 1979 годзе ў гонар С. М. Крывашэіна. Пачала забудоўвацца ў 1960-х гадах. Пераважаюць 5- і 9-павярховыя жылыя дамы. На вуліцы Крывашэіна знаходзіцца СШ № 10. У 1980 годзе на доме № 3 устаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар Крывашэіна.

Літаратура

правіць
  • Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.