Вуліца Францыска Скарыны (Львоў)
Ву́ліца Ска́рыны — вуліца ў Сыхіўскім раёне[2] горада Львоў, мясцовасць Боднараўка. Злучае вуліцу Боднарскую і вуліцу Дэмнянскую[3][4].
Вуліца Францыска Скарыны Львоў | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Акруга | Боднараўка |
Раён | Сыхіўскі |
Працягласць | 470 м |
Пакрыццё | асфальт |
Рух | двухбаковы |
Каардынаты пачатку | 49°47′55,70″ пн. ш. 24°01′11,80″ у. д.HGЯO |
Каардынаты канца | 49°47′55,20″ пн. ш. 24°01′34,60″ у. д.HGЯO |
Назва ў гонар | Францыска Скарыны |
Дзяржаўныя ўстановы | Львоўская папраўчая калонія № 48 |
Навучальныя ўстановы | СААШ № 86 |
Паштовыя аддзяленні | ВПЗ № 58 (вул. Скарыны, 44)[1] |
Забудова | барачная, пяці і дзевяціпавярховая |
Паштовы індэкс | 79058[1] |
на OpenStreetMap |
Прылучаецца вуліца Гашэка.
Гісторыя і забудова
правіцьВуліца ўзнікла, імаверна, у 1950-х гадах. У 1958 годзе атрымала афіцыйную назву вуліца Федарэнкі, у гонар савецкага лётчыка Васіля Федарэнкі[5] (паводле іншых звестак — у гонар савецкага ваеннага дзеяча, маршала бранятанкавых войскаў Якава Федарэнкі[6]). Сучасная назва — з 1992 года, у гонар беларускага першадрукара Францыска Скарыны[5][7][8].
Забудова вуліцы пачалася ў 1950-х гадах, першымі былі пабудаваны тыповыя дву- і трыпавярховыя будынкі барачнага тыпу. У 1960—1970-х гадах на вуліцы з’явілася некалькі паціпавярховак, у 1980-х гадах у канцы вуліцы паўстаў дзевяціпавярховы шматкватэрны будынак[5].
Жылая забудова вуліцы размешчана толькі з цотнага боку. Увесь няцотны бок вуліцы заняты будынкамі былой Львоўскай папраўчай калоніі № 48.
Установы
правіцьЗноскі
правіць- ↑ а б в Поштові індекси та відділення поштового зв’язку України: Львів-58 (укр.)(недаступная спасылка). services.ukrposhta.com. Укрпошта. Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2020. Праверана 1 ліпеня 2020.
- ↑ Список вулиць Львова (С) (укр.). lviv.ridne.net. Праверана 13 снежня 2016.
- ↑ Вулиця Скорини на мапах Google (укр.). maps.google.com. Google Maps. Праверана 1 лістапада 2020.
- ↑ Вулиця Франциска Скорини на мапах Visicom (укр.). maps.visicom.ua. Visicom Maps. Праверана 1 лістапада 2020.
- ↑ а б в 1243 вулиці Львова 2009, с. 282.
- ↑ Проект «Вулиці Львова»: вулиця Скорини Ф. (укр.)(недаступная спасылка). lvivcenter.org. Центр міської історії Центрально-Східної Європи. Праверана 4 верасня 2019.
- ↑ Довідник перейменувань вулиць і площ Львова 2001, с. 57.
- ↑ Імена видатних людей у вулицях Львова 2001, с. 118.
- ↑ Офіційний сайт Львівської СЗШ № 86 (укр.)(недаступная спасылка). school86.lviv.ua. Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2020. Праверана 1 ліпеня 2020.
Літаратура
правіць- Ілько Лемко, Михалик В., Бегляров Г. 1243 вулиці Львова (1939—2009). — Львів: Апріорі, 2009. — 528 с. — ISBN 978-966-2154-24-5.
- Мельник Б. В. Покажчик сучасних назв вулиць і площ Львова // Довідник перейменувань вулиць і площ Львова. XIII—XX століття. — Львів: Світ, 2001. — 128 с. — ISBN 966-603-115-9.
- Громов С. Імена видатних людей у вулицях Львова. — Львів: НВФ «Українські технології», 2001. — 172 с. — ISBN 966-7292-78-9.
Спасылкі
правіць- Проект «Вулиці Львова»: вулиця Скорини Ф. (укр.). www.lvivcenter.org. Центр міської історії Центрально-Східної Європи. Праверана 4 верасня 2019.