Вуліца Чайкоўскага (Санкт-Пецярбург)
Вуліца Чайкоўскага (з 1923 года; з 1762 па 1923 гады — Сергіеўская вуліца; да 1762 года — 2-я Артылерыйская вуліца) — вуліца ў цэнтры Санкт-Пецярбурга, якая праходзіць ад набярэжнай ракі Фантанкі да Пацёмкінскай вуліцы. Нумарацыя дамоў вядзецца ад набярэжнай ракі Фантанкі.
Вуліца Чайкоўскага Санкт-Пецярбург, Цэнтральны раён | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Працягласць |
|
Назва ў гонар | Пётр Ільіч Чайкоўскі |
Паштовы індэкс | 191028, 191123, 191187 і 191194 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пракладзеная ў першай палове XVIII стагоддзя на тэрыторыі былой Ліцейнай (Артылерыйскай) слабады, адкуль і атрымала назву Артылерыйская. Пасля пабудовы тут у 1731 годзе Сабора Святога Сергія Усёй Артылерыі (дом 17) яна насіла назву Сергіеўскай. Сабор быў разабраны ў 1933 годзе. Частка будынка ўвайшла ў пабудаванае ў стылі канструктывізму Цэнтральнае адраснае бюро ГУУС і прыёмную УФСБ (цяперашні адрас — дом 6 па Ліцейным праспекце).
У 1923 годзе яна была пераназваная ў памяць пра кампазітара Пятра Ільіча Чайкоўскага. Вялікі кампазітар жыў на гэтай вуліцы ў доме 41 у 1852—1853 гадах, а таксама вучыўся ў Імператарскім вучылішча правазнаўства (дом 1), які размяшчаўся на рагу набярэжнай Фантанкі і Сергіеўскай вуліцы.
Славутасці
правіцьЛітаратура
правіць- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1