Вуліца Чарняхоўскага (Брэст)

Вуліца Чарняхоўскага  — вуліца ва ўсходняй частцы г.Брэста. Названа ў 1950 годзе ў гонар І. Д. Чарняхоўскага. Працягласць 284 м — ад вуліцы Герцэна да вуліцы Месяцовай. Забудавана аднапавярховымі дамамі сядзібнага тыпу. На вуліцу вуходзіць будынак аблваенкамата, жылыя дамы мікрараёна па вуліцы Янкі Купалы.

Літаратура правіць

  • Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.