Выбары ў Савет прадстаўнікоў Ірака (2005)

15 снежня 2005 адбыліся выбары ў ніжнюю палату парламента Ірака — Савет прадстаўнікоў.

У выбарах удзельнічала 326 партый, блокаў і незалежных кандыдатаў, у тым ліку 307 спісаў (уключаючы 19 кааліцый) — у суме 7655 кандыдатаў.

  • Лік зарэгістраваных выбаршчыкаў —15 568 702
  • Сапраўдных бюлетэняў — 11 895 756 (76,41 %)
  • Несапраўдных бюлетэняў — 139 656
  • Незапоўненых бюлетэняў — 62 836
  • Галасаванне за мяжой (у 15 краінах):
  • Сапраўдных бюлетэняў — 295 377
  • Несапраўдных бюлетэняў — 1912
  • Незапоўненых бюлетэняў — 1094

СпасылкіПравіць