Выбар тэлевізійных крытыкаў
амерыканская прэмія, якая ўручаецца Асацыяцыяй тэлевізійных журналістаў
«Вы́бар тэлевізі́йных кры́тыкаў» (англ.: Critics’ Choice Television Award) — амерыканская прэмія, якая ўручаецца Асацыяцыяй тэлевізійных журналістаў[1]. Прэмія была заснавана ў 2011 годзе, а першая цырымонія адбылася 20 чэрвеня таго ж года і транслявалася ў прамым эфіры на канале VH1[2].
Выбар тэлевізійных крытыкаў Critics’ Choice Television Award | |
---|---|
Тып | група ўзнагарод[d] |
Заснавальнік | Асацыяцыя тэлевізійных журналістаў |
Заснаванне | 2011 |
Краіна | |
Сайт | www.criticschoice.com/television-awards |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя прэміі
правіцьCritics’ Choice Television Award была заснавана ў пачатку 2011 года як адгалінаванне ад узнагарод Асацыяцыі тэлевізійных крытыкаў. Цырымонія прадзюсуецца Бобам Бэйнам[3]. Па словах прэзідэнта Асацыяцыі тэлевізійных журналістаў, цырымонія была створана з мэтай пашырэння паўнамоцтваў тэлевізійных журналістаў і як тэлевізійны эквівалент розным прэміям кінакрытыкаў[4].
Катэгорыі
правіць- Найлепшы камедыйны серыял (з 2011)
- Найлепшы акцёр у камедыйным серыяле (з 2011)
- Найлепшая актрыса ў камедыйным серыяле (з 2011)
- Найлепшы акцёр другога плана ў камедыйным серыяле (з 2011)
- Найлепшая актрыса другога плана ў камедыйным серыяле (з 2011)
- Найлепшы драматычны серыял (з 2011)
- Найлепшы акцёр у драматычным серыяле (з 2011)
- Найлепшая актрыса ў драматычным серыяле (з 2011)
- Найлепшы акцёр другога плана ў драматычным серыяле (з 2011)
- Найлепшая актрыса другога плана ў драматычным серыяле (з 2011)
- Найлепшы фільм ці міні-серыял (з 2012)
- Найлепшы акцёр у фільме ці міні-серыяле (з 2012)
- Найлепшая актрыса ў фільме ці міні-серыяле (з 2012)
- Найлепшы акцёр другога плана ў фільме ці міні-серыяле (з 2013)
- Найлепшая актрыса другога плана ў фільме ці міні-серыяле (з 2013)
- Найлепшы анімацыйны серыял (з 2012)
- Найлепшы серыял на замежнай мове (з 2022)
- Найлепшае ток-шоў (з 2011)
- Найлепшае конкурснае рэаліці-шоў (з 2011)
- Найлепшы рэаліці-серыял (2011–2015)
- Найлепшы вядучы рэаліці-шоў (2011–2017)
- Найлепшае структураванае рэаліці-шоў (з 2015)
- Найлепшае неструктураванае рэаліці-шоў (з 2015)
- Найлепшы запрошаны выканаўца ў камедыйным серыяле (2012–2016)
- Найлепшы запрошаны выканаўца ў драматычным серыяле (2012–2016)
- Найбольш чаканы серыял (2011–2016)
Зноскі
правіць- ↑ "Broadcast Television Journalists Association Announces Winners of the 2nd Annual Critics' Choice Television Awards". The Broadcast Films Critics Association. 2012-06-18. Архівавана з арыгінала 2019-03-23. Праверана 2012-06-20.
- ↑ Labrecque, Jeff (2011-06-06). "'Modern Family' cast nabs five Critics Choice Television Awards nominations". Entertainment Weekly. Архівавана з арыгінала 2014-12-23. Праверана 2011-06-08.
- ↑ Andreeva, Nellie. Critics’ Choice Television Awards Land TV, Online Distribution, Tap Host . Deadline (31 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2012. Праверана 9 чэрвеня 2011.
- ↑ Ng, Philiana (2011-04-13). "Critics' Choice Television Awards Announce Categories". The Hollywood Reporter. Архівавана з арыгінала 2017-07-02. Праверана 2011-06-08.