Выбух у Мінску (2008)
Выбух у Мінску, непадалёк ад мемарыяла Гораду-герою, адбыўся пасля паўночы 4 ліпеня 2008 г. у час святкаванняў у гонар Дня Незалежнасці Беларусі. У выніку выбуху атрымалі раненні 54 чалавекі, якія прысутнічалі на канцэрце. Здарэнне было аднесена да катэгорыі «злоснае хуліганства».
У ходзе следства былі дапытаныя больш за дзесятак апазіцыянераў[1]. Таксама выбух стаў падставай для масавага ўзяцця адбіткаў пальцаў амаль ва ўсяго мужчынскага насельніцтва Беларусі. Імаверныя выканаўцы выбуху затрыманыя ў ходзе расследавання тэракту ў мінскім метро.[2]
Зноскі
Гл. таксамаПравіць
- Выбухі ў Віцебску (2005)
- Выбух у мінскім метрапалітэне, 11 красавіка 2011.