Вы́зу (эст.: Võsu) — пасёлак на поўначы Эстоніі ў павеце Ляэнэ-Вірумаа. Адміністрацыйны цэнтр воласці Хальяла. Да адміністрацыйнай рэформы мясцовых самакіраванняў Эстоніі 2017 года з’яўляўся адміністрацыйным цэнтрам воласці Віхула.

Вызу
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 5,79 км² (1 лістапада 2020)[1]
Насельніцтва
  • 377 чал. (31 снежня 2021)[2]
Вызу на карце Эстоніі
Вызу (Эстонія)
Вызу
Вызу (Эстонія)
Вызу

Адзін з найстарэйшых летніх курортаў у Паўночнай Эстоніі, заснаваны ў ХІХ стагоддзі. У Вызу ёсць школа, дзіцячы сад, крама, спартовы комплекс, пошта і пляж — адзін з самых папулярных пляжаў у Паўночнай Эстоніі, яго даўжыня каля 3 кіламетраў.

Зноскі

  1. а б Land Board — 1990. Праверана 21 лістапада 2020.
  2. 2021 census of Estonia Праверана 3 ліпеня 2023.