Вялікі тэатр (значэнні)
старонка неадназначнасці ў праекце Вікімедыя
Вялікі тэатр можа азначаць:
- Вялікі тэатр (Каменны тэатр) — тэатр у Санкт-Пецярбургу, першапачатковы праект Антоніа Рынальдзі (1775), затым Людвіга Цішбейна. Адкрыты ў 1783(4) годзе, перабудаваны ў 1805 годзе Тама дэ Тамонам, у 1818 адноўлены пасля пажару Антуанам Мадзюі, у 1835—1836 гадах рэканструяваны Альбертам Кавасам, у 1886 годзе перабудаваны для патрэб Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі.
- Вялікі тэатр — тэатр у Маскве, пабудаваны па праекце Восіпа Бавэ, адкрыўся 6 (18) студзеня 1825 года, у 1853-56 гадах адноўлены пасля пажару Альбертам Кавасам, рэканструяваны ў 2005—2011 гадах.
- Вялікі тэатр — тэатр у Варшаве (Польшча), пабудаваны ў 1825—1833 гадах па праекце Антоніа Караці, разбураны ў перыяд Другой сусветнай вайны, адноўлены ў 1965 годзе.
Гл. таксама
правіць- Вялікі тэатр Гаваны (да 1985 года — Палац Галісійскага цэнтра) — тэатр у Гаване (Куба), пабудаваны на месцы тэатра 1837 года, знесенага ў 1905 годзе, адкрыты ў 1915 годзе.
- Вялікі драматычны тэатр імя Г. А. Таўстаногава — тэатр, заснаваны ў Санкт-Пецярбургу ў 1919 годзе па ініцыятыве пісьменніка Максіма Горкага і актрысы Марыі Андрэевай, з 1992 года — імя Г. А. Таўстаногава.
- Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь — тэатр оперы і балета ў Рэспубліцы Беларусь, заснаваны ў 1933 годзе.
- Вялікі тэатр імя Алішэра Наваі — тэатр у Ташкенце, заснаваны ў 1939 годзе.
Спіс значэнняў слова або словазлучэння са спасылкамі на адпаведныя артыкулы. Калі вы трапілі сюды з іншага артыкула Вікіпедыі, можаце вярнуцца і ўдакладніць спасылку, каб яна вяла да пэўнага артыкула. |