Вяртанне Чорба
«Вяртанне Чорба» — зборнік апавяданняў і вершаў У. Сірына (Уладзіміра Уладзіміравіча Набокава), які быў апублікаваны ў 1929 годзе ў Берліне выдавецтвам «Слова» (рус. «Слово»), і названы так па аднайменнаму апавяданню. У арыгінальны тэкст зборніка ўвайшлі 15 апавяданняў і 24 вершы. Апавяданні (але без вершаў) былі рэпрынтна ўзнаўлены ў 1976 годзе выдавецтвам Ardis Publishers.
Вяртанне Чорба | |
---|---|
руск.: Возвращеніе Чорба | |
| |
Жанр | Апавяданні і вершы |
Аўтар | У. Сірын |
Мова арыгінала | руская |
Дата першай публікацыі | 1929 |
Выдавецтва | Слово |
Месца публікацыі | Берлін |
Змест
правіцьАпавяданні
правіцьВершы
правіцьКрытыкі пра зборнік
правіць«Разгортваючаяся сіла маладога таленту рвецца да непасрэдна дадзенаму, да ракі жыцця, бурлівай навокал. Але пастаўлены ў выключныя ўмовы, адарваны ад навакольнага быту і як бы прыпадняты над нім, Сірын развіў у сабе незвычайную праніклівасць <…> Пісьменнік ахоплены прагнай, няўтольнай цікаўнасцю пазнаць за ўяўнай лагічначцю і знешняй самавітасцю гэтага жыцця, яе ўнутраную сутнасць, часта парушаючую і лагічнасць, і самавітасць <…> Ёсць у неспакойнай цікаўнасці Сірына нейкая непакідальная яго ледзь насмешлівая ўсмешка, якая часам падаецца адлюстраваннем унутранага халадку. Яна патрэбна яму для захавання вастрыні зроку і тонкасці слыху, якія маглі б прытупіць „жаль і гнеў“. Уедліва ва ўсё ўнікаючы, упісваючыся ў жыццё, абмацваючы кожную дробязь, Сірын натыкаецца часцей на незразумелы быт, на непераваральныя яшчэ формы іншай культуры і, як карэнь горнай сасны, сустрэўшы камень, ён абыходзіць іх, сыходзячы ў глыбіню, у затоеныя падспудныя нізіны, над якімі не ўладны ні формы культуры, ні быт. Усе апавяданні, пачынаючы з першага — дзівоснага шэдэўра, які зусім не паддаецца пераказу і які даў назву ўсяму зборніку, — канчаючы апошнім („Жах“), аперыруюць псіхалагічным матэрыялам, які называюць агульначалавечым з прычыны немагчымасці прызнаць яго здабыткам аднаго народа або адной эпохі» (А. Савельеў [Савелій Шэрман])[30].
«Вершы Сірына адрозніваюцца такой жа дакладнасцю, стараннасцю, завостранасцю мовы, як і проза. Але то, што робіць тканіну празаічных твораў моцнай, уносіць ва ўмоўны матэрыял паэзіі залішнюю прамалінейнасць і сухасць. Вершы Сірына, пры ўсёй сваёй вобразнасці і тэхнічнай аддзеланасці, выклікаюць уражанне падкаванай рыфмамі рытмічнай прозы. У іх шмат разумовасці, добрасумленнасці, дакладнасці і вельмі мала сапраўднай паэтычнай паўнагучнасці» (Г. Х. [Герман Хахлоў])[31].
«Вершы „Вяртання Чорба“ ў большасці цудоўныя ўзоры рускага парнасізму; яны цудоўна ілюструюць адно з вельмі адметных уласцівасцей Набокава як пісьменніка, сказаўшыся так ярка ў яго прозе: незвычайную вастрыню бачання свету ў спалучэнні з умельствам знайсці зрокавым уражанням максімальна адэкватнае выяўленне ў слове» (Г. Струвэ)[32].
Бібліяграфія
правіць- Владимир Набоков. Возвращение Чорба. Анн Арбор: Ардис. 1976. 206 с.
- Владимир Набоков. Круг. Л.: Художественная литература, Ленинградское отделение. 1990. 543 с[33].
Зноскі
правіць- ↑ Датавана пачаткам 31 кастрыніка 1925. Апублікавана ў газеце «Руль» ад 12-13 лістапада 1925: «Бойд Б.» Владимир Набоков. Русские годы. М. Независимая газета — Симпозиум. 2001. С. 293, 664.
- ↑ Датавана пачаткам 1924. Апубликавана ў газеце «Руль» ад 24 мая 1924: Бойд Б. Владимир Набоков. Русские годы. М. Независимая газета — Симпозиум. 2001. С. 269.
- ↑ Датавана красавіком-маем 1927. Апублікавана ў газеце «Руль» ад 22 мая 1927: Бойд Б. Владимир Набоков. Русские годы. М. Независимая газета — Симпозиум. 2001. С. 320, 646.
- ↑ Фрагмент главы 2 не напісанага рамана «Счастье», матэрыял якога стаў асновай «Машанькі». Датавана 20-мі лічбамі студзеня 1925. Апублікавана ў газеце «Руль» ад 29 студзеня 1925: Бойд Б. Владимир Набоков. Русские годы. М. Независимая газета — Симпозиум. 2001. С. 279.
- ↑ Датавана маем або пачаткам чэрвеня 1926. Апублікавана ў газеце «Руль» ад 27, 29 чэрвеня 1926: Бойд Б. Владимир Набоков. Русские годы. М. Независимая газета — Симпозиум. 2001. С. 305, 645.
- ↑ Напісана да 13 снежня 1924. Апублікавана ў газеце «Руль» ад 6, 8 студзеня 1925: Бойд Б. Владимир Набоков. Русские годы. М. Независимая газета — Симпозиум. 2001. С. 278, 645.
- ↑ Датавана 23-25 чэрвеня 1924. Апублікавана ў газеце «Сегодня» ад 28 верасня 1924: Бойд Б. Владимир Набоков. Русские годы. М. Независимая газета — Симпозиум. 2001. С. 275.
- ↑ Напісана ў кастрычніку 1924. Апублікавана ў газеце «Руль» ад 2, 4 лістапада 1924. Перакладзена на нямецкую мову і апублікавана ў газеце «Vossische Zeitung», канец чэрвеня 1928: Бойд Б. Владимир Набоков. Русские годы. М. Независимая газета — Симпозиум. 2001. С. 277, 342, 643.
- ↑ Напісана ў снежні 1925. Апублікавана ў газеце «Руль» ад 24 снежня 1925: Бойд Б. Владимир Набоков. Русские годы. М. Независимая газета — Симпозиум. 2001. С. 294, 664.
- ↑ Датавана канцом жніўня — пачаткам верасня 1927. У перыёдыкі не было апублікавана: Бойд Б. Владимир Набоков. Русские годы. М. Независимая газета — Симпозиум. 2001. С. 322—323.
- ↑ Датавана па рукапісу лютым 1927. Апублікавана ў газеце «Руль» ад 6 сакавіка 1927: Бойд Б. Владимир Набоков. Русские годы. М. Независимая газета — Симпозиум. 2001. С. 319, 646.
- ↑ Датавана 10-20 чэрвеня 1924. Апублікавана ў газеце «Сегодня» ад 13 ліпеня 1924. Перакладзена як «Detais of a Sunset» (бел. «Падрабязнасці захаду»): Бойд Б. Владимир Набоков. Русские годы. М. Независимая газета — Симпозиум. 2001. С. 273.
- ↑ Датавана сакавіком 1924. Апублікавана ў газеце «Руль» ад 27 красавіка 1924. Было перакладзена пісьменнікам як «Grace» (бел. «Дабрыня»): Бойд Б. Владимир Набоков. Русские годы. М. Независимая газета — Симпозиум. 2001. С. 269, 642.
- ↑ Датавана красавіком 1924. Апублікавана ў газеце «Русское эхо» ад 8, 15, 22, 29 чэрвеня, 6 ліпеня 1924. Першы пераклад Сяргея Бергенсона 1931 года, пазней было перакладзена Дзмітрыем Набокавым разам з бацькам: Бойд Б. Владимир Набоков. Русские годы. М. Независимая газета — Симпозиум. 2001. С. 270.
- ↑ Датавана пачаткам ліпеня 1926. Апублікавана ў часопісу «Современные записки» 1927, студзень № 30: Бойд Б. Владимир Набоков. Русские годы. М. Независимая газета — Симпозиум. 2001. С. 308, 646.
- ↑ Датаваны 1928, Белін.
- ↑ Датаваны 1929, Ле Булю.
- ↑ Датаваны 1928.
- ↑ Датаваны 1925.
- ↑ Датаваны 1926.
- ↑ Датаваны 1927, Бінц.
- ↑ Недатаваны.
- ↑ а б Датаваны 1927, Берлін.
- ↑ Датаваны 1924.
- ↑ Датаваны 1924, Берлін. Загаловак азначае «Цудоўная Латаргінка».
- ↑ Датаваны 1927.
- ↑ Датаваны 1925, Шварцвальд.
- ↑ Датаваны 19 жніўня 1923, Салье-Пон.
- ↑ Датаваны 1925, Берлін.
- ↑ Классик без ретуши: литературный мир о творчестве Владимира Набокова. / Под общ. ред. Н. Г. Мельникова. Сост., подготовка текста: Н. Г. Мельников, О. А. Коростелев. М.: Новое литературное обозрение, 2000. С. 45. ISBN 5-86793-089-0
- ↑ Классик без ретуши. С. 48.
- ↑ Струве Г. Русская литература в изгнании. Париж; М.: YMCA-Press; Русский путь, 1996. С. 122.
- ↑ Першапачаткова спіс вершаў быў узяты з раздзела з кнігі «Возвращение Чорба» ў выданні Владимир Набоков. Круг. Л.: Художественная литература, Ленинградское отделение. 1990. С. 190. Потым быў дапоўнены па «Полному собранию опубликованных на русском языке стихотворений В. Набокова».