Вячаслаў Цімафеевіч Горын
Вячаслаў Цімафеевіч Горын (6 лютага 1931, Астрахань, РСФСР — 2 кастрычніка 1994) — савецкі і беларускі вучоны ў галіне заатэхніі, развядзення і генетыкі сельскагаспадарчых жывёл. Акадэмік УАСГНІЛ (1973).
Вячаслаў Цімафеевіч Горын | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 лютага 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 кастрычніка 1994 (63 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1948 годзе паступіў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, якую скончыў у 1953 годзе. У тым жа годзе ўладкаваўся на працу малодшым навуковым супрацоўнікам у Інстытут жывёлагадоўлі, але прапрацаваўшы там некаторы час, сышоў у Капыльскую МТС, дзе да 1955 года займаў пасаду галоўнага заатэхніка.
У 1955 годзе ўзначаліў калгас імя Чапаева і працаваў там да 1959 года. З 1959 года намеснік начальніка Упраўлення па племянной справе і штучнаму асемяненню сельскагаспадарчых жывёл. З 1959 па 1964 гады старшыня калгаса «40 гадоў Кастрычніка».
У 1964 годзе прызначаны дырэктарам Беларускага НДІ жывёлагадоўлі, гэтую пасаду займаў да 1973 года, адначасова з гэтым з 1964 па 1977 гады загадваў аддзелам генетыкі і развядзення сельскагаспадарчых жывёл у гэтым жа НДІ.
У 1973—1975 гадах віцэ-прэзідэнт УАСГНІЛ. Рэктар (1975—1977), загадчык кафедры генетыкі і развядзення сельскагаспадарчых жывёл (1975—1987) Усесаюзнага СГІ завочнай адукацыі.
У 1977—1979 гадах дырэктар УНДІ племянной справы (1977—1979). У 1987—1991 гадах генеральны дырэктар Усесаюзнага навукова-вытворчага аб’яднання па племянной справе ў жывёлагадоўлі, дырэктар і загадчык аддзела прыкладной генетыкі Галаўнога селекцыйна-генетычнага цэнтра (г. Быкава Маскоўскай вобласці).
З 1991 года дырэктар Усерасійскага навукова-даследчага селекцыйна-генетычнага інстытута жывёлагадоўлі.
Памёр 2 кастрычніка 1994 года.