Слаўня

вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Сла́ўня[2] (трансліт.: Slaŭnia, руск.: Славня) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета.

Вёска
Слаўня
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
135 м
Водныя аб’екты
Колькасць двароў
61[1]
Насельніцтва
158[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2246
Паштовы індэкс
213264
Аўтамабільны код
6
Слаўня на карце Беларусі ±
Слаўня (Беларусь)
Слаўня
Слаўня (Магілёўская вобласць)
Слаўня

Гісторыя

правіць

У апошняй чвэрці XVIII стагоддзя належала князю Галіцыну, 39 двароў, 222 жыхары. У 1873 годзе 275 рэвізскіх і 311 прышлых сялянаў. У 1884 годзе ў Навабычанскай воласці Быхаўскага павету, 107 двароў, у тым ліку 2 кравецкія, 1 калёсны, 1 бандарны, 2 кавальскія, 537 жыхароў, жыхары 20 двароў у адыходніцтве. У 1886 годзе 103 двары, 686 жыхароў, вятрак, заезны дом. У 1910 годзе ў Бычанскай воласьці Быхаўскага павета, каля ракі Слаўнянка. У 1912 годзе існавала аднакласная царкоўнапрыходская школа. У 1926 годзе двухкамплектная школа[3].

Насельніцтва

правіць
  • 2011 год — 158 чалавек[1]
  • 2010 год — 146 чалавек
  • 1999 год — 199 чалавек
  • 1926 год — 790 чалавек[3]
  • 1910 год — 1089 чалавек[3]

Зноскі

  1. а б в КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. а б в Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 581.

Спасылкі

правіць