Вёшкі (Маскоўская вобласць)

Вёшкі (руск.: Вёшки) — пасёлак у гарадской акрузе Мыцішчы Маскоўскай вобласці Расіі.

Населены пункт
Вёшкі
руск.: Вёшки
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Насельніцтва
1058 чалавек (2010)
Часавы пояс
Паштовы індэкс
141031
Аўтамабільны код
50, 90, 150, 190
Ідэнтыфікатар
Вёшкі на карце Расіі ±
Вёшкі (Маскоўская вобласць) (Расія)
Вёшкі (Маскоўская вобласць)
Вёшкі (Маскоўская вобласць) (Маскоўская вобласць)
Вёшкі (Маскоўская вобласць)

Паходжанне назвы правіць

Вешка — размоўнае змяншальнае да веха, што значыць «вяха». Вёшка — устарэлае і дыялектнае напісанне і вымаўленне, якое устаялася ў назве.

Геаграфія правіць

У мясцовасці знаходзіцца шэсць катэджных пасёлкаў, негандлёвае дачнае таварыства (НДТ), таварыства ўласнікаў нерухомасці (ТУН), садовае негандлёвае таварыства (СНТ), вёска і могільнік. Праз мясцовасць праходзіць Алтуф’еўскае шасэ і працякае рэчка Чармянка. Мясцовасць акружаная лесам з усіх старон.

Славутасці правіць

 
Храм мучаніка Увара, збудаваны ў 2003—2006 гг.

У мясцовасці знаходзіцца два праваслаўныя храмы — храм святога мучаніка Увара на выездзе з шасэ на МКАД, на мясцовасці якога знаходзіцца экапарк «На невядомых мыцішчынскіх дарожках», і храм Ільі прарока на ўездзе ў адно з суседніх СНТ на паўночным усходзе (абодва прыналежаць да Маскоўскага патрыярхата), а таксама стэла памяці загінулых воінаў, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне.