Цверач — Відзы

пункт пропуску
(Пасля перасылкі з Відзы (пункт пропуску))

Цверач — Відзы (руск.: пункт пропуска «Видзы» («Твярячус»), літ.: Tverečius–Vidžiai) — міжнародны аўтамабільны пункт пропуску на беларуска-літоўскай граніцы.

Цверач — Відзы
Краіна
Сумежны будынак Q67377653?
Цверач — Відзы (Беларусь)
Цверач — Відзы

З боку Беларусі — МАПП «Відзы», размешчаны на тэрыторыі Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці, за 8 км на поўдзень ад Відзаў. Найбліжэйшы населены пункт — вёска Германоўшчына. Адносіцца да Віцебскай мытні.

З боку Літвы — МАПП «Цвярачус (Цверач)», размешчаны на тэрыторыі Ігналінскага раёна Уцянскага павета, за 2 км на паўночны ўсход ад Цвярачуса (Цверачы). Найбліжэйшы населены пункт — вёска Падзісніс (Падзісна).

Да 2020 года дзейнічаў як двухбаковы аўтамабільны пункт пропуску, прызначаны толькі для грамадзян Літвы і Беларусі, якія ўвесь час пражываюць у прыгранічных раёнах. У ліпені 2020 года паводле пагаднення паміж урадамі краін пачаў функцыянаваць у статусе міжнароднага[1][2].

Пасля справакаванага рэжымам Лукашэнкі міграцыйнага крызісу на граніцы з Літвой і шырокамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе Камітэт Сейма па нацыянальнай бяспецы і абароне ў 2023 годзе прыняў рэкамендацыйнае рашэнне падумаць аб закрыцці некаторых памежных пунктаў на мяжы з Беларуссю[3]. 17 жніўня з літоўскага боку быў закрыты пагранічны пераход «Шумск» — «Лоша», 18 жніўня — пераход «Цверач» — «Відзы»[4].

Зноскі

Спасылкі правіць