Вікенцій Дзмітрыевіч Дзмітрыеў

трэнер

Вікенцій Дзмітрыевіч Дзмітрыеў (29 сакавіка 1931, с. Гаранава, Ленінградская вобласць4 кастрычніка 2019) — Заслужаны настаўнік БССР. Заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР. Заслужаны трэнер СССР, стваральнік віцебскай школы спартыўнай гімнастыкі.

Вікенцій Дзмітрыевіч Дзмітрыеў
Род дзейнасці трэнер
Дата нараджэння 19 сакавіка 1930(1930-03-19) ці 29 сакавіка 1931(1931-03-29)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 кастрычніка 2019(2019-10-04)[1]
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі

Біяграфія

правіць

У 1945 годзе пачаў займацца гімнастыкай пры Тэхналагічным інстытуце імя Ленсавета, праз тры гады выйграў чэмпіянат Ленінграда. Служыў на флоце ў Ліепаі, на вайсковых спаборніцтвах яго запрасіў у Віцебск дырэктар Віцебскага тэхнікума фізічнай культуры Леанід Кім.

З 1956 года, пасля таго як сур'ёзна траўмаваў калена працаваў трэнерам у таварыстве «Дынама». Скончыў Віцебскі тэхнікум фізкультуры (1958). У 1960 годзе яго вучаніца Ала Ітсан выйграла першынство рэспублікі і стала першым майстрам спорту па спартыўнай гімнастыцы ў Віцебску. Пераможцамі і прызёрамі рэспубліканскіх і ўсесаюзных першынстваў сталі яго вучні Юрый Козараў, Уладзімір Панарын, Уладзімір Віткоўскі і іншыя.

У 1964 годзе пятнаццацігадовая Ларыса Петрык стала абсалютнай чэмпіёнкай СССР, у 1965 годзе яна стала прызёрам Чэмпіянату Еўропы, у 1966 годзе стала чэмпіёнкай свету. На Алімпійскіх гульнях у Мехіка 1968 годзе заваявала два залатыя і адзін бронзавы медалі.

У 1972 годзе прысвоена званне Ганаровы грамадзянін горада Віцебска.

Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, два ордэны «Знак Пашаны».

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Большая олимпийская энциклопедия / Авт.-сост. В. Л. Штейнбах. — М.: Олимпия Press, 2006. Т. 1 — 782 с. — ISBN 5-94299-088-3