Віктар Андрэевіч Красочка
Віктар Андрэевіч Красочка (нар. 2 лютага 1996) — беларускі плывец. Майстар спорту Беларусі.
Віктар Красочка | |
---|---|
Пол | мужчынскі |
Поўнае імя | Віктар Андрэевіч Красочка |
Спецыялізацыя | плаванне[d] |
Нарадзіўся | 2 лютага 1996 (28 гадоў) |
Грамадзянства | Беларусь |
Дасягненні правіць
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі на кароткай вадзе 2011 года на дыстанцыі 1500 м вольным стылем[1].
Пераможца Першынства Беларусі 2013 года на дыстанцыі 100 м вольным стылем[2].
Чэмпіён Беларусі на кароткай вадзе 2013 года на дыстанцыях 200 м і 400 м вольным стылем, а таксама ў эстафеце 4 × 50 м вольным стылем. Бронзавы прызёр на дыстанцыі 100 м вольным стылем і на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем[3].
На Чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў 2014 года заняў 6-е месца на дыстанцыі 100 м вольным стылем[4].
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі 2015 года на дыстанцыі 200 м вольным стылем[5].
Чэмпіён Беларусі 2016 года ў эстафеце 4 × 100 м вольным стылем. Срэбраны прызёр на дыстанцыі 200 м вольным стылем. Бронзавы прызёр у эстафеце 4 × 200 м вольным стылем[6].
Зноскі
- ↑ Вынікі Адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па плаванні на кароткай вадзе 2011(недаступная спасылка)
- ↑ Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по плаванию на 2014 год
- ↑ Вынікі Адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па плаванні на кароткай вадзе 2013 Архівавана 8 верасня 2017.
- ↑ Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по плаванию на 2015 год(недаступная спасылка)
- ↑ Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по плаванию на 2016 год(недаступная спасылка)
- ↑ Вынікі Адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па плаванні 2016 Архівавана 14 снежня 2016.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх