Віктар Бекша

беларускі валейбольны трэнер

Віктар Бекша (нар. 29 красавіка 1975) — беларускі валейбаліст і трэнер. Трэнер мужчынскай зборнай Беларусі па валейболе.

Валейбол
Віктар Бекша
Нарадзіўся 29 красавіка 1974(1974-04-29)[1][2][…] (49 гадоў)
Грамадзянства
Клубная кар’ера[* 1]
1991—2000 Камунальнік Гродна
2000—2001 Нордгаўзен[d]
2001—2005 Камунальнік Гродна
2006—2008 Камунальнік Гродна
2008—2009 Камунальнік-Магілёў
  1. Колькасць матчаў (набраных ачкоў <+адгуляных падач>) за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Біяграфія правіць

Пачаў займацца валейболам у 1984 годзе ў гродзенскай абласной школе алімпійскага рэзерву ім. А.Сапегі. Першым трэнерам быў Уладзімір Мікалаевіч Мядзведзеў.

У 1991 годзе пачынаў і правёў вялікую частку кар’еры ў «Камунальніку» з Гродна. У 2000—2001 гадах выступаў за «Нордгаўзен» (Германія).

З 2008 года выступаў за «Металург-БЕЛА» (Магілёў), дзе ў 2009 годзе завяршыў кар’еру гульца.

Кар’еру трэнера распачаў у гродзенскім «Камунальніку», з якім стаў прызёрам чэмпіянату Беларусі і ўладальнікам Кубка краіны ў 2011 годзе. Уваходзіў у трэнерскі штаб нацыянальнай каманды пад кіраўніцтвам расійскага спецыяліста Віктара Сідзельнікава, а таксама з’яўляўся галоўным трэнерам моладзевай зборнай Беларусі. У 2015—2017 гадах узначальваў салігорскі «Шахцёр», які ў красавіку 2017 года стаў чэмпіёнам Беларусі. Да пераезду ў Салігорск ён працаваў у Казахстане з «Таразам», разам з якім выйграў суперкубак гэтай краіны.

У кастрычніку 2017 года быў прызначыны на пасаду галоўнага трэнера мужчынскай зборнай Беларусі па валейболе[3].

Зноскі

Спасылкі правіць