Віктар Канстанцінавіч Булаўскі

Віктар Канстанцінавіч Булаўскі (22 студзеня 1918 — 26 снежня 1939) — камандзір батарэі 402-га гаўбічнага артылерыйскага палка 7-й арміі, лейтэнант, Герой Савецкага Саюза.

Віктар Канстанцінавіч Булаўскі
Дата нараджэння 22 студзеня 1918(1918-01-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 снежня 1939(1939-12-26) (21 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць СССР
Род войскаў артылерыя[d]
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Аляксееўка Акмалінскай вобласці (цяпер горад Акмалінскай вобласці Казахстана) у сям’і рабочага. Вучыўся ў школе імя Кірава ў Петрапаўлаўску, а затым у ФЗУ № 3.

У РСЧА з 1937 года. Скончыўшы 2-е Ленінградскае артылерыйскае вучылішча, служыў у Падмаскоўі (Каломне ў 402-м гаўбічным артылерыйскім палку камандзірам узвода) і Заходняй Беларусі. Удзельнік Польскага паходу РСЧА і савецка-фінскай вайны 1939—1940 гадоў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнай Рады СССР ад 15 студзеня 1940 гады Віктару Канстанцінавічу Булаўскаму было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пахаваны ў пачатку 1940 года на Сестрарэцкіх вайсковых могілках, цяпер мемарыял. Магіла В. К. Булаўскага стала першай у складзе воінскага мемарыяла, які з’яўляецца помнікам культурна-гістарычнай спадчыны рэгіянальнага ўзроўню аховы.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1