Віктар Уладзіміравіч Назаранка

(Пасля перасылкі з Віктар Назаранка)

Віктар Уладзіміравіч Назаранка (1 ліпеня 1958[1], в. Аляксандраўка Калінкавіцкага раёна, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі (2012[2]2018). Кандыдат эканамічных навук.

Віктар Уладзіміравіч Назаранка
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь
21 лютага 2012 — 7 верасня 2018
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Папярэднік Валерый Карашкоў
Пераемнік Валянцін Татарыцкі
Нараджэнне 1 ліпеня 1958(1958-07-01) (63 гады)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Месца працы
Узнагароды
Медаль «За працоўныя заслугі»

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў 1958 годзе ў в. Аляксандраўка Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1981 годзе скончыў Гомельскі політэхнічны інстытут, у 1999 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[3].

З 1983 па 1986 год працаваў старшым майстрам, намеснікам начальніка цэха Гомельскага завода ліцця і нармалей, з 1986 па 1990 год — прадстаўніком, старшым прадстаўніком Дзяржпрыёмкі на ВА «Гомсельмаш».

З 1990 года — намеснік генеральнага дырэктара па якасці — начальнік АТК, намеснік галоўнага інжынера па сертыфікацыі ВА «Гомсельмаш».

У 19982006 гадах займаў пасаду намесніка дырэктара Навукова-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сертыфікацыі».

З 2006 года быў першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

21 лютага 2012 года назначаны старшынёй Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі[2].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[4], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта[5].

7 верасня 2018 года вызвалены ад пасады старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі[6].

УзнагародыПравіць

  • медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» I ступені (2015)[7].

Зноскі

СпасылкіПравіць