Вікторыя (востраў, Расія)

Вікторыя (руск.: Виктория) — расійскі востраў паміж Шпіцбергенам і архіпелагам Зямля Франца-Іосіфа. Плошча каля 40 км², даўжыня каля 5 км, шырыня 2,5 км. Уваходзіць у склад Прыморскага раёна Архангельскай вобласці. З'яўляецца самым заходнім востравам арктычных уладанняў Расіі, знаходзіцца за 62 км на ўсход ад нарвежскага вострава Белы.

Вікторыя
Kara seaVI.PNG
Характарыстыкі
Плошча
  • 10,8 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
80°08′45,52″ пн. ш. 36°43′04,80″ у. д.HGЯO
АкваторыяБаранцава мора
Краіна
Суб’ект РФАрхангельская вобласць
Вікторыя (востраў, Расія) (Расія)
Вікторыя
Вікторыя
Вікторыя (востраў, Расія) (Архангельская вобласць)
Вікторыя
Вікторыя
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Востраў быў адкрыты 20 ліпеня 1898 года нарвежскімі капітанамі Юханам Нільсенам і Людвігам Бернардам Себулансенам. На наступны дзень востраў быў заўважаны П. У. Нільсенам, капітанам паравой яхты «Вікторыя», і названы ў гонар карабля.

Паколькі востраў ляжаў па-за межамі палярных уладанняў Нарвегіі, замацаваных дагаворам аб Шпіцбергене 1920 года, ён лічыўся нічыйнай зямлёй, пакуль СССР не заявіў свае правы на яго і на Зямлю Франца-Іосіфа дэкрэтам ад 15 красавіка 1926 года, які афіцыйна ўсталяваў межы палярных уладанняў СССР. Нарвегія заявіла пратэст і нават паспрабавала (у 1929—1930 гг.) заняць востраў. Савецкі сцяг быў упершыню падняты на Вікторыі 29 жніўня 1932 г. С. У. Паповым, капітанам экспедыцыйнага карабля «Мікалай Кніповіч».