Вікіпедыя:Бюракраты

Тэкст на гэтай старонцы — праект правіл. Заўвагі прымаюцца на старонцы размоў.

Бюракраты у Вікіпедыі — спецыяльныя адміністратары, якія надзелены магчымасцямі:

  • Прысвойваць карыстальнікам статус адміністратара або бюракрата (пазбаўляць карыстальнікаў гэтага статусу бюракраты не могуць)
  • Прысвойваць карыстальнікам статус бота і здымаць яго
  • Пераназываць карыстальнікаў

Бюракраты не маюць якіх-небудзь прывілеяў ва ўпраўленні Вікіпедыяй і не маюць права выкарыстоўваць сваю дадатковую магчымасць адвольна, без згоды супольнасці. Так, для прысваення статусу адміністратара патрэбны кансэнсус супольнасці, выяўлены на старонцы галасавання за адміністратараў. Для атрымання статусу бота патрабуецца заяўка ад удзельніка, які прэтэндуе на такі статус на старонцы галасавання на статус бота і згода супольнасці на прысваенне статусу. Для зняцця статусу бота неабходны падставы на гэта або просьба ботаўладальніка. Для перайменавання карыстальніка патрабуецца яго згода (аднак карыстальнік з правакацыйным (супярэчлівым) імем можа быць пераназваны гвалтам, калі ён не выбраў сабе іншага імя на працягу тыдня з моманту звароту да яго з просьбай зрабіць гэта на яго старонцы абмеркавання.

Як стаць бюракратам? правіць

Тэхнічна, карыстальнікі, якія маюць статус «бюракрат» могуць прысвойваць іншым удзельнікам правы бюракрата (але не пазбаўляць бюракратаў гэтых правоў).

Кандыдатура разглядаецца галасаваннем. Правілы галасавання:

  • Галасаваць могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі, якія на момант пачатку галасавання павінны мець:
    • Звыш ста правак у асноўнай прасторы,
    • Стаж ў Вікіпедыі не менш трох месяцаў.
  • За сябе нельга галасаваць.
  • Галасаванне лічыцца легітымным, калі прагаласавалі За мінімум 5 карыстальнікаў
  • Галасаванне доўжыцца 2 тыдні з моманту асабістага пацверджання кандыдатам згоды на старонцы галасавання. Пры адсутнасці такой згоды, лічыцца, што галасаванне не адбылося.

Карыстальнік абіраецца бюракратам, калі набірае больш за 90 % галасоў «за».

  • У выпадку няўдалай намінацыі або ў выпадку пазбаўлення правоў карыстальнік можа зноў вылучыць сваю кандыдатуру не раней чым праз 60 дзён.

Бюракраты Вікіпедыі правіць

Зараз у беларускай Вікіпедыі адзін бюракрат (гл. аўтаматычна абнаўляемы пералік).

Кандыдатуры на бюракрата: бягучыя галасаванні правіць

Пазбаўленне правоў бюракрата правіць

Калі дзейнасць канкрэтнага карыстальніка, які мае статус бюракрата, супярэчыць мэтам і задачам праекта, то для пазбаўлення яго правоў бюракрата неабходна запытаць (M:Steward requests/Permissions). Рашэнне аб водгуку правоў бюракрата павінна прымаць супольнасць Вікіпедыі. Для пазбаўлення правоў карыстальнік павінен набраць мінімум 70 % галасоў «За» пазбаўленне яго правоў.

Запыты да бюракрата правіць

Гл. таксама правіць