Вікіпедыя:Візуальны рэдактар

mw:VisualEditor/Portal

Візуальны рэдактар (англ.: VisualEditor) — новы спосаб рэдагавання старонак Вікіпедыі, які распрацоўваецца фондам «Вікімедыя». Да цяперашняга моманту, каб рэдагаваць артыкулы ў Вікіпедыі, было неабходна ведаць пра вікі-фарматаванне, каб уносіць большасць змен. У 2001 годзе такія нязручнасці былі прымальнымі. У 2013 гэта з’яўляецца перашкодай для шараговых карыстальнікаў. Візуальны рэдактар дазваляе карыстальнікам рэдагаваць артыкулы без патрэбы вывучэння вікі-фарматавання і, магчыма, заахвоціць большую колькасць чытачоў пачаць рэдагаваць Вікіпедыю.

Дасведчаныя ўдзельнікі могуць аддаваць перавагу рэгадаванню з дапамогай выкарыстання вікі-фарматавання, бо гэта хутчэй і можа з большай дакладнасцю перадаць патрэбы ў афармленні артыкулаў. Рэдагаванне артыкулаў з дапамогай вікі-фарматавання магчымае нароўні з Візуальным рэдактарам і заўсёды застанецца даступным — фонд «Вікімедыя» не мае намераў прыбіраць гэтую магчымасць. Абодва варыянты рэдагавання даступныя з панэлі спасылак уверсе кожнага артыкула, а таксама асобных старонак удзельнікаў для тых, хто ўключыў гэтую магчымасць.

Больш падрабязныя звесткі пра Візуальны рэдактар глядзіце па наступных спасылках: