Вікіпедыя:Вікідапаможнік/Змест/3. Інтэрфейс Вікіпедыі

Галоўная старонка Вікіпедыі
На іншых мовах
  • Даведка дае болей інфармацыі пра тое, як працуе Вікіпедыя.
  • У Апошніх зменах ёсць пералік змен, зробленых на ўсіх старонках Вікіпедыі ў храналагічным парадку. Гэтая старонка дазваляе выяўляць артыкулы з памылкамі і акты вандалізму.
  • На іншых мовах. Гэта функцыя звязвае адзін артыкул на розных мовах. Вікіпедыя ёсць на больш чым 290 мовах.
  • З дапамогай Знайсці вы адшукаеце артыкул па сваім запыце. Калі такога артыкула няма, будзе адлюстраваны пералік артыкулаў, дзе такое слова ёсць.
  • Стварыць ўліковы запіс у верхнім правым вуглу старонкі дае доступ да ўсіх прылад Вікіпедыі і дапамагае стварыць свой уліковы запіс (зарэгістравацца) у Вікіпедыі.
  • Форум — месца для камунікацыі ўдзельнікаў, тут можна абмеркаваць тэхнічныя і арганізацыйныя пытанні Вікіпедыі.

Закладкі на старонцы артыкула правіць

Асноўныя панэлі дзеянняў з артыкулам размяшчаюцца ўверсе справа.

 
  • Закладка правіць. Заўважылі недарэчнасць? Праўце смела — пстрыкніце на закладку і палепшыце артыкул.
 
  • Закладка правіць зыходнік. Пстрыкніце і атрымаеце пашыраныя магчымасці рэдагавання, трапіўшы ў зыходны тэкст з вікіразметкай. Як працаваць з вікіразметкай глядзіце ніжэй.
 
  • Даведайцеся болей, пстрыкніце на гісторыя і паглядзіце, як развіваўся артыкул да цяперашняга стану. Старонка гісторыі таксама дазваляе праглядзець і параўнаць ранейшыя версіі артыкула.
 


  • Старонка размовы (злева ўверсе) — месца абмеркавання ўдзельнікамі праблем зместу артыкула або пошуку кансэнсусу. Таксама тут можна папрасіць дапамогі па пытаннях, звязаных з гэтым артыкулам.

Паспрабуйце! Націсніце на «гісторыя» ў кожным артыкуле і праглядзіце старонку. Звярніце ўвагу: кожная праўка пазначана часам і звязана з пэўным удзельнікам або яго IP-адрасам. Звярніце ўвагу, як удзельнікі тлумачаць свае праўкі. Тлумачыць сваю праўку некалькімі словамі лічыцца добрым тонам, бо дапамагае іншым зразумець, што менавіта вы зрабілі не праглядаючы для гэтага артыкул.