Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:REFTOOLS

refToolbar — гаджэт для спрашчэння дадавання зносак, якія спасылаюцца на шаблоны {{cite web}}, {{cite news}}, {{кніга}} і {{артыкул}}.

Ужыванне правіць

Гаджэт дадае меню «Спасылкі на крыніцы» (у старой панэлі інструментаў кнопку  ) над акном рэдагавання. Пры націсканні прапанаваны выбар з шаблонаў, дадаванне найменных зносак і пошук памылак. Калі выбраць шаблон, з’явіцца форма з палямі, адпаведнымі параметрам шаблона. Шаблоны, дадаваныя праз гаджэт, ужо ўключаны тэгі <ref>. У дадаваных шаблонах {{cite web}} і {{cite news}} ужо будзе поле «дата праверкі» (адпаведнае параметру accessdate), з запоўненай бягучай датай паводле UTC. Для дадавання шаблона ў тэкст старонкі трэба націснуць кнопку «Дадаць» пад формай.

Кнопка «Найменныя зноскі» адкрые панэль для дадавання зносак, якія ўжо ужыты ў рэдагаваным тэксце. Найменні гэтых зносак выбіраюцца з выпадальнага меню.

Код гаджэта: MediaWiki:Gadget-refToolbar.js.

Усталяванне правіць

Каб уключыць гаджэт, выберыце яго ў сваіх настройках: ГаджэтыПраўкаУжыць refToolbar для прасцейшага дадавання шаблонаў крыніц і зносак. Таксама для ўключэння можна скарыстацца кнопкай ніжэй.

Уключыць гаджэт

Магчымасці правіць

  • Прасцейшае дадаванне шаблонаў крыніц і зносак
  • Магчымасць паўторнага ўжывання зносак, якія ўжо ёсць у тэксце
  • Таксама гаджэт можа шукаць частыя памылкі:
    • Незакрытыя тэгі <ref>
    • Зноскі з аднолькавым зместам, але без наймення або з рознымі найменнямі
    • Мноства зносак з аднолькавым найменнем, але розным зместам
    • Найменныя зноскі з незаданым зместам