Вікіпедыя:Прэс-рэлізы/Вікікрыніцы

TBA дата пачатку працы пачаў працу супольны праект дзвюх беларускамоўных Вікіпедый — Вікікрыніцы.

Вікікрыніцы — адзін з праектаў Фонду «Вікімедыя», накіраваны на стварэнне бібліятэкі вольна распаўсюджваных тэкстаў. Укладальнікам Вікікрыніц можа стаць кожны, як кожны можа стаць рэдактарам Вікіпедыі. На цяперашні момант супольнымі высілкамі тысячаў валанцёраў працуюць і штодзень папаўняюцца праекты на 61 мове свету, сярод якіх такія буйныя, як англійская, расійская ці кітайская, і, пакуль што, дробныя, як фарэрская, літоўская, а цяпер і беларуская! Акрамя таго, у адмысловым інкубатары вядзецца праца над праектамі на болей чым сотні моваў.

Што ўяўляюць сабою Вікікрыніцы? Як і Вікіпедыя, Вікікрыніцы — супольны праект, які кожны можа не толькі выкарыстоўваць, але і рэдагаваць. Але ў адрозненне ад Вікіпедыі, Вікікрыніцы ўбіраюць у сябе ўжо напісаныя і апублікаваныя тэксты любога накірунку: літаратурныя творы і іх пераклады (ад закароткіх вершаў да шматтомных раманаў; і не абавязкова мастацкага накірунку), гімны краінаў, і нават законы. Дзьве рэчы, якія варта браць да ўвагі: гэтыя тэксты мусяць быць напісаныя на беларускай мове або перакладзеныя на беларускую, а таксама ліцэнзійныя абмежаванні — тэксты мусяць знаходзіцца ў грамадзкім набытку (для беларускіх аўтараў і перакладчыкаў — 50 гадоў з часу іх смерці), або быць апублікаваныя на ўмовах вольнай ліцэнзіі (галоўным чынам — Creative Commons Attribution/Share-Alike).