Вікіпедыя:Пяць мільёнаў артыкулаў у Англійскай Вікіпедыі

Англійская Вікіпедыя дасягнула 5,000,000 артыкулаў напісаннем
Persoonia terminalis (від куста), распачатым аўстралійскім удзельнікам Cas Liber 1 кастрычніка 2015 а 12:27 UTC.


Wikipedia, the free encyclopedia – 5,000,000 articles
" Уявіце сабе свет, у якім кожны чалавек на планеце мае доступ да ўсіх чалавечых ведаў. Гэта тое, што мы робім.
Джымі Вэйлз, сузаснавальнік
"
Відэа

Вікіпедыя была заснавана ў 2001 годзе як праект стварэння вэбэнцыклапедыі ад нуля. З таго часу яна стала буйнейшай энцыклапедыяй з калі-небудзь створаных, уключае больш за пяць мільёнаў артыкулаў на англійскай мове, абапіраецца на ўклад добраахвотнікаў. Уласна супольнасць Англійскай Вікіпедыі дзякуе мільёнам удзельнікаў, чые праўкі за апошнія чатырнаццаць з лішкам гадоў зрабілі магчымым гэта выдатнае дасягненне.

Кароткая гісторыяПравіць

Вікіпедыя афіцыйна запушчана 15 студзеня 2001 года Джымі Вэйлзам і Лары Сэнгерам на адным камп'ютары-серверы, як пераемніца Нупедыі. Першы буйны інфармацыйны ахоп масавай аўдыторыі быў у The New York Times 20 верасня 2001 года. За першы год свайго існавання, больш за 20000 старонак энцыклапедыі было створана - з хуткасцю, якая перавышае 1500 артыкулаў у месяц. На сённяшні дзень ёсць Вікіпедыі на больш за 200 мовах, у суправаджэнні дзясятка дадатковых праектаў свабоднага кантэнту, такіх як Вікісховішча. У сакавіку 2006 года англійская Вікіпедыя дасягнула аднаго мільёна артыкулаў. За данымі Alexa, Вікіпедыя на цяперашні час сёмы паводле папулярнасці сайт свету, атрымлівае прыкладна 8 000 000 000 праглядаў старонак штомесяц. Мы дасягнулі пяці мільёнаў артыкулаў на 1 лістапада 2015 года.

Праца па прасоўванніПравіць

Праекты Фонду Вікімедыя трывала знаходзяцца ў стадыі распрацоўкі.

Тым часам як Вікіпедыя мае неверагодны поспех, яна застаецца ў стадыі распрацоўкі. Ёсць яшчэ вялікія прабелы з ахопам ёю мільёнаў важных тэм. Шмат якія артыкулы - нават тыя, што дагледжаны - яшчэ не маюць высокай якасці. З нашых 107 602 артыкулаў, толькі 85% дагледжаны, а болей за палову артыкулаў кароткія або пачатковыя. Ёсць таксама больш за 200 раздзелаў, не на англійскай мове, якім патрэбны добраахвотнікі. Іншымі словамі, яшчэ шмат працы, якую трэба зрабіць - і вы можаце дапамагчы!

Як вы можаце дапамагчыПравіць

Відэа вікісупольнасці з усяго свету, якія спрыяюць выданню розных моўных Вікіпедый

Вікіпедыя напісана людзьмі, якія карыстаюцца ёю. Кожны, незалежна ад паходжання, можа зрабіць свой уклад у стварэнне энцыклапедыі. Вы нават не мусіце зарэгістраваць уліковы запіс (хоць ёсць важныя прычыны, каб зрабіць яго). Калі вы знайшлі артыкул вы можаце палепшыць, змяніць яго, каб ён стаў больш дакладным і карысным для іншых. Кожная старонка мае рэдагавальныя кнопкі для Вас, каб зрабіць гэтыя змены неадкладна. Кожнае паляпшэнне, няхай гэта будзе фіксацыя памылкі друку або стварэнне новага артыкула, успрымаецца з удзячнасцю.

Вікіпедыя шануе актыўнасць і імкненне да кансэнсусу. Не бойцеся і не расчароўвайцеся, калі вашы першыя праўкі адменены на Вікіпедыі - гэта сумесны праект, і часам трапляюцца рознагалоссі, гэта нармальна. У кожнай старонкі Вікіпедыі ёсць старонка размовы прысвечаная абмеркаванню паляпшэння, і калегі-рэдактары сочаць за старонкамі размоў, праз якія вы можаце звязацца з імі.

Прадстаўнікі прэсы могуць звязацца з наступнымі суполкамі для каментарыяў: