Вількішкес (Вільнюскі раён)

Вёска ў Літве

Вількішкес[1] або Вількішкі[2] (літ.: Vilkiškės) — вёска ў Бездоніскай сянюніі Вільнюскага раёна Вільнюскага павета Літвы.

Вёска
Вількішкес
літ.: Vilkiškės
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Насельніцтва
172 чалавекі (2011)
Часавы пояс
Вількішкес на карце Літвы
Вількішкес (Вільнюскі раён) (Літва)
Вількішкес (Вільнюскі раён)

Насельніцтва ў 2011 годзе складала 172 чалавека. Размешчана за 4 км ад Бездоніса, цэнтра сянюніі. Вёска з усіх бакоў аточана Лаварышскім лесам. Ёсць аўтобусны прыпынак. Першыя згадкі ў дакументах аб засценку з назвай Вільнішкі (польск.: Wilniszki, руск.: Вильнишки, літ.: Vilniškės) адносяцца да ХІХ стагоддзя. У перыяд паміж 1954 і 1976 годам назва вёскі трансфармавалася ў форму Вількішкі (літ.: Vilkiškės).

Зноскі

Спасылкі правіць