Вінаградная вуліца (Мінск)
Вінаградная вуліца — вуліца ў Мінску, у мікрараёне Цна (раён індывідуальнай малапавярховай забудовы). Папярэднія назвы — вуліца Бэзавая, вуліца Курапацкая.
У адпаведнасці з рашэннем Мінгарвыканкама ад 30 ліпеня 2004 года, вуліца Бэзавая была перайменавана ў вуліцу Курапацкую у гонар навакольных вёсак і ўрочышчаў (побач з Цной знаходзіцца ўрочышча Курапаты — месца масавых растрэлаў ахвяраў сталінізму)[1]. Аднак у адпаведнасці з рашэннем Мінгарвыканкама ад 23 снежня 2004 года, вуліца Курапацкая была перайменавана ў вуліцу Вінаградную[2].
Зноскі
- ↑ Решение Минского городского исполнительного комитета № 1520 от 30.07.2004 г. «Аб найменаванні і перайменаванні вуліц г. Мінска» Архівавана 9 жніўня 2017.
- ↑ Решение Минского городского исполнительного комитета № 2655 от 23.12.2004 г. «Аб найменаванні і перайменаванні вуліц г. Мінска» Архівавана 11 верасня 2020.