Вірус Эбо́ла — агульная назва для вірусаў роду Ebolavirus, якія ўваходзяць у сямейства філавірусаў, якія выклікаюць гемарагічную ліхаманку Эбола ў вышэйшых прыматаў. Вірус быў выдзелены ў раёне ракі Эболы ў Заіры, што дало назву вірусу. Узровень смяротнасці ад захворвання, выкліканага вірусам, вельмі высокі і ў некаторых успышках дасягаў 90%.

Вірус Эбола
Выява віруса Эбола, знятая пры дапамозе электроннага прасвечваючага мікраскопа
Выява віруса Эбола, знятая пры дапамозе электроннага прасвечваючага мікраскопа

Спецыялісты заяўляюць, што на дадзены момант сітуацыя з распаўсюджваннем хваробы Эбола па тэрыторыі Афрыкі блізкая да катастрафічнай.